Фота uomoik.gov.by.

У конкурсе паўдзельнічалі больш за дзвесце педагогаў са школ, садкоў, гіназій, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Сярод пераможцаў ёсць прадстаўнікі Валожыншчыны і Маладзечаншчыны.

У намінацыі «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў сярэдняй адукацыі па прадметах натуральна-матэматычнага цыкла» трэцяе месца заняла педагог Маладзечанскага дзяржкаледжа Галіна Аўсюк з гульнёй «Лабірынты матэматыкі».

У намінацыі «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў спецыяльнай адукацыі» другое месца занялі настаўніцы з Лебедзева Галіна Канапацкая і Кацярына Гарбачонак. Яны прадставілі электронны рэсурс «Сацыяльна-бытавая арыенціроўка» для пятага класа першага аддзялення дапаможнай школы.

У намінацыі «Сеткавае ўзаемадзеене ў адукацыйным працэсе» дыплом першай ступені ўзяла настаўніца з маладзечанскай школы №1 імя Янкі Купалы Наталля Вяжэвіч. Яна распрацавала рэсурс «Памятаць нельга забыць».

У гэтай жа намінацыі другое месца заняў настаўнік з Палачанаў Юры Мяцельскі з краязнаўчым сайтам «Маладзечанскі край у прасторы і часе»; і настаўніца з валожынскай гімназіі Таццяна Саевіч з рэсурсам «Ключ, які адчыняе сэрцы».

• Тэкст даступны на мове: Беларуская