Фота Deskgram.

22-23 сакавіка ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага правядуць Рэспубліканскі творчы форум «Выцінаем разам».

Ён збярэ людзей, зацікаўленых старажытным майстэрствам выцінанкі, з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Удзельнікі абмяняюцца творчым досведам, абмяркуюць тэарэтычныя і тэхнічныя праблемы.

Прагучаць даклады пра аўтарскае права і тэорыю арнаменту.

Аб перспектывах развіцця выцінанкі раскажа дырэктар фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» Ала Сташкевіч.

23 сакавіка ў 12.00 у выставачнай зале каледжа адкрыюць выставу «Віртуозы паперы», на якой прадставяць выцінанкі ўсіх удзельнікаў форуму.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская