Маладзечанец экстранна затармазіў, але ДТЗ усё роўна адбылося. На Віленскай сутыкнуліся Citroën і Fiat

ДТЗ адбылося на рэгуляваным скрыжаванні. Пра гэта “РГ” паведаміў старшы інспектар ДПС аддзела дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош.

22 сакавіка ў 17:32 па Віленскай у бок Гасцінца на Citroën Xantia рухаўся маладзечанец 1961 года нараджэння па крайнім правым шэрагу. Гарэў зялёны сігнал. У крайняй левай паласе “па сустрэчцы” машыны спыніліся для паварога на Талстога. Кіроўца пабачыў Fiat, які ехаў з “сустрэчкі”.

Маладзечанец 1986 года нараджэння, кіроўца Fiat Mareа, які ехаў у сустрэчнай паласе, разварочваўся на скрыжаванні (паварот на Талстога) і не заўважыў легкавік, які рухаўся прама.

Вадзіцель “Сітраена” ўжыў экстранае тармажэнне і ўзяў правей, але ДТЗ пазбегнуць не  атрымалася.

За стварэнне аварыйнай абстаноўкі на вадзіцеля Fiat склалі пастанову па дзясятай частцы артыкула 18.14 КаАП.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская