На Смаргоншчыне «Кіа» насмерць збіла маладзечанца

У суботу вечарам «Кіа» збіла пешахода на аўтадарозе «Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі» на Смаргоншчыне, піша gaigrodno.by.

Жыхар Маладзечна прыехаў на дызель-цягніку і накіроўваўся да роднага брата. Пераходзіў праезную частку злева ад аўтамабіля. Святлоадбівальных элементаў не меў. Маладзечанец атрымаў раненні, ад якіх памёр на месцы.

Узбудзілі крымінальную справу.

Фото gaigrodno.by.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская