Толькі за суботу ў рэгіёне – шэсць пажараў. Гарэлі будынкі на Смаргоншчыне, Астравеччыне і Ашмяншчыне. Пра гэта піша grodno.mchs.gov.by.
23 сакавіка гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Шчопаны на Смаргоншчыне. Паведамілі пра пажар на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў 13:13. У выніку пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомага чалавека.
Гаспадарчая пабудова ў гэты дзень гарэла і ў вёсцы Міляйкова. Пра гэта паведамілі ў 13:23. Пабудова знішчаная цалкам, пацярпелых няма. Прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сына гаспадыні.
Трэцяя гаспадарчая пабудова гарэла ў суботу ў вёсцы ШАстакі. Пра пажар даведаліся ў 15:34. У выніку знішчаны дах, пашкоджанае перакрыцце. Мяркуюць, прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця мужа гаспадыні дома.
На Астравеччыне гарэў жылы дом у вёсцы Кеждуны. Пра пажар паведамілі ў 15:13. Знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць у доме. Прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця гаспадара дома.
Таксама ў Астравецкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Палушы. Яна знішчаная цалкам. Пра пажар паведамілі ў 17:41. Прычынай можа быць неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.
У Грыбаўшчыне Ашмянскага раёна гарэў гараж у прыватным домаўладанні. Пашкоджаны дах і перакрыцце на плошчы 24 квадратныя метры. Мяркуюць, прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобы.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская