Фота hockey.by.

Абыграўшы ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта «Дынама-Маладзечна» (6:3), «Юнацтва» стала першым фіналістам розыгрышу і забяспечыла сабе як мінімум сярэбраныя медалі. Дынамаўцы таксама не скончылі сезон – ім трэба будзе пазмагацца за “бронзу” ў серыі да трох перамог.

Першыя матчы фіналу намечаныя на 3 красавіка. Ужо вядома, што 3, 4 і, калі спатрэбіцца, 10 і 14 чысла каманды згуляюць на лёдзе «Чыжоўка-Арэны». 7 і 8, а таксама, у выпадку патрэбы, 12 мая мінчан чакаюць выязныя сустрэчы ў Салігорску або Гродне.

Матчы ў серыі за трэцяе месца пройдуць 5, 6, 9 і, калі спатрэбіцца, 10 і 12 (або 13) красавіка. Уладальнікам бронзавых медалёў стане каманда, якая атрымала тры перамогі ў серыі.

Апошні матч у серыі. Фота з суполкі vk.com/hcdinamomolodechno.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская