Еўрапарламент забараніў ад 2021 года прадаваць аднаразовы пластыкавы посуд

Еўрапарламент ухваліў папраўкі ў заканадаўства ЕС, якія забараняюць вытворчасць і продаж на яго тэрыторыі аднаразовых вырабаў з пластыку з 2021 года.

Пад забарону трапяць пластыкавыя сталовыя прыборы, вушныя палачкі, трубачкі для кактэйляў.

Новы закон таксама ўтрымлівае патрабаванні да краін ЕС абмежаваць выкарыстанне тых пластыкавых вырабаў, у якіх пакуль няма альтэрнатывы. Адпаведныя меры дзяржавы павінны распрацаваць самастойна.

На звалку пад Маладзечна штодзень вывозяць 100 кілаграмаў пластыку. Школьнікі змагаюцца за экалогію

• Тэкст даступны на мове: Беларуская