Фота osh.by.

Шосты міжнародны турнір па гандболе на прызы Алімпійскага чэмпіёна Андрэя Барбашынскага пройдзе ад  26 па 29 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе Ашмянаў.

У спаборніцтвах паўдзельнічаюць дзесяць каманд з Расіі, Латвіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Беларусі. За прызавое месца будуць змагацца каманды юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння. Па традыцыі на гульнявое поле выйдуць і ветэраны гандбола разам з Андрэем Барбашынскім.

Андрэй Барбашынскі нарадзіўся ў Ашмянах. Доўгі час гуляў у складзе мінскага СКА, з якім станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Савецкага Саюза. У 1992 годзе разам з партнёрамі па аб’яднанай камандзе СНД заваяваў золата на Алімпійскіх гульнях у Барселоне. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры заслужаны майстар спорту Андрэй Барбашынскі пастаянна дапамагае юным выхаванцам Ашмянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, у якой ён пачынаў свой шлях да гандболе.

У лістападзе 2017 года рашэннем Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Ашмянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе прысвоена званне Алімпійскага чэмпіёна Андрэя Станіслававіча Барбашынскага.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская