Пра гэта нам расказаў мясцовы жыхар, краязнаўца, наш пазаштатны аўтар Аляксандр Камінскі.
Мяркуюць, што жывёлка – раней прыручаная. Відаць, сышла ад гаспадароў, што жывуць недалёка, і перазімавала ў вадаёме ў цэнтры Крэва.
Па словах Аляксандра, крэўскую чарапашку толькі паспяваюць фатаграфаваць.
– Не ведаем, як з ёй быць. Можа, варта вярнуць гаспадарам. Але калі ўцякла і перазімавала, то, можа, хай бы тут і жыла, – разважае мужчына.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская