Да страчанай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Маладзечна можна аднесці адзін  высокі бетоны высокі крыж, які паставілі за польскім часам на сённяшняй Цэнтральнай плошчы.

Да 1929 гэты раён быў далёкай ускраінай горада. Пасля 1929 да горада далучылі Гелянова, але цэнтрам ад гэтага будучая плошча не стала.

Гэты крыж фактычна абазначаў уезд у горад з боку Вільні, менавіта ад яго пачыналася Віленская вуліца, якая і цяпер носіць такую ж назву.

Крыж, яго грунтоўны пастамент і даўгі цень, добра бачныя на нямецкім аэрафота часоў вайны:

Крыж перажыў вайну і прастаяў ледзь не да канца 1950-х гадоў. Месца яго ўстаноўкі прысутнічае на геападаснове генплана 1956 года:

Паводле гэтага генплана паўставала новая плошча Леніна (цяпер Цэнтральная). Тады крыж і знеслі.

Кажуць, што пры яго зносе выкарысталі выбухоўку. Бо пастамент пад крыжам быў вельмі масіўны, ламамі не браўся.

На фота канца 1950-х можна пабачыць месца, дзе знаходзіўся крыж – недалёка ад пераезда праз рэзервную чыгуначную галіну (яе таксама хутка дэмантуюць):

• Тэкст даступны на мове: Беларуская