У Крычаве ў рацэ патанулі маці і дачка

У Крычаве 8 красавіка патанулі дзве жанчыны – маці і дачка. Пра тое, што знайшлі цела 40-гадовай мясцовай жыхаркі, TUT.BY расказалі ў Крычаўскім Асвод. Па некаторых дадзеных, у кішэні яе курткі была перадсмяротная запіска.

Таксама распавялі, што пра неабходнасць пошуку ў рацэ Сож ім паведаміла міліцыя ў першай палове дня. Цела 40-гадовай жанчыны знайшлі пасля абеду на водмелі на тэрыторыі Крычава. На беразе выявілі яе рэчы – мабільны тэлефон, куртку.

Ратавальнікі падкрэслілі, відавочцаў здарэння няма, таму поўную карціну падзей адновіць следства. А казаць пра тое, што мела месца самагубства, пакуль нельга.

Загінулая жанчына працавала ў дзіцячым садзе. «Н. працавала ў нас даўно. Яна была выдатным чалавекам, цудоўным», – распавяла намеснік загадчыцы Алена Цярэшчанка. Што адбылося – у садку, кажуць, не ведаюць, нічога каментаваць не хочуць.

Цела маці знойдзенай жанчыны, па словах сваякоў, знайшлі 9 красавіка.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская