Ілюстрацыйнае фота LifeGlobe.

Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараняе ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі, бо не выключае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расію можа пастаўляцца прадукцыя з краін, у дачыненні да якіх уведзены харчовыя санкцыі. Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Паводле яго слоў, ад 1 па 7 красавіка на мяжы затрымалі 36 машын з гэтай прадукцыяй без дакументаў. Ён падкрэсліў, што садавіну спрабавалі завезці незаконна.

Акрамя таго, затрымалі 66 машын з яблыкамі і грушамі, якія фітасанітарная служба Беларусі сертыфікавала як садавіну беларускага паходжання, аднак, як нагадаў Данкверт, летась «беларускія калегі нам заяўлялі, што айчынныя яблыкі і грушы ў іх скончыліся яшчэ ў лютым».

• Тэкст даступны на мове: Беларуская