Ад 21 па 27 красавіка Санкт-Пецярбургу ладзілі 53 Міжнародную Мендзялееўскую алімпіяду школьнікаў па хіміі.
Алімпіяда складаецца з трох тураў: першы і другі – тэарэтычныя, трэці – эксперыментальны. У першым туры ўдзельнікі рашалі восем задач па неарганічнай, арганічнай, аналітычнай, фізічнай хіміі і навукі пра жывое.
У эксперыментальным туры працавалі ў хімічнай лабараторыі: выконвалі хімічны аналіз рэчываў, праводзілі сінтэз па прапанаванай методыцы, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.
Каманду Беларусі прадстаўлялі шэсць навучэнцаў. У выніку беларусы атрымаліі чатыры медалі: адзін залаты, адзін сярэбраны і два бронзавых.
Бронзавы медаль заваяваў адзінаццацікласнік з маладзечанскай гімназіі №10 Іван Мамчыц.
Рыхтавала пераможца настаўніца Аксана Віктараўна Каляда.
• Тэкст даступны на мове: Беларуская