У Маладзечне ўгоншчыка машыны знайшлі па… чыпсах

Раніцай у РАУС Маладзечна звярнуўся 60-гадовы мужчына. Ён паведаміў, што на стаянцы не знайшоў свой аўтамабіль 1984 года выпуску. Шкоду ацаніў у 1400 рублёў.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Аказалася, каб залезці ў машыну, зламыснікам і узломваць яе не прыйшлося.

Аўтамабіль гаспадар на ноч пакідаў незачыненым, з ключамі ў замку запальвання. Быў упэўнены, што нікога машына не зацікавіць.

Праз некаторы час у прыватным сектары па вуліцы Бухаўшчына ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнула Ааўдзі, што стаяла ля дарогі. Аказалася, менавіта яна і скралі ноччу.

Машына была адчыненая, ключы засталіся ў замку запальвання, па салоне раскіданыя чыпсы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу ўгоншчыка. Ім аказаўся беспрацоўны 23-гадовы жыхар Маладзечна. Малады чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злачынныя дзеянні, звязаныя з аўтамабілямі.

А выйшлі на зламысніка дзякуючы запісам з камер відэаназіранняна аўтазапраўках. На адным з запісаў было відаць, як на машыне да аўтазапраўцк пад’ехалі двое мужчын. Купіўшы піва і чыпсы, зноў селі ў машыну і з’ехалі.

Адзін з іх быў знаёмы аператыўнікам. Месяц таму ён праходзіў па справе аб хуліганстве: камянямі разбіў вокны ў двух дамах у Мясаце.

Спецыялісты ўсталявалі прыкладны ход начных падзей. Нецвярозы падазраваны пазнаёміўся ў адной з крамаў на Старым Месце з 59-гадовым мужчынам.

Вырашылі замацаваць знаёмства застоллем. Калі спіртное скончылася, адправіліся за дадаткам. На стаянцы паблізу АЗС заўважылі Аўдзі. Убачылі, што дзверы не зачыненыя, а ў замку запальвання тырчыць ключ.

Тады малады чалавек прапанаваў свайму новаму прыяцелю пракаціцца.

Пракаціліся да чарговай АЗС, купілі там піва і чыпсаў, адначасна патрапіўшы на запісы камер відэаназірання, а затым адправіліся катацца далей.

Пакатаўшыся некаторы час па Маладзечне, прыяцелі пакінулі машыну ў прыватным сектары і разышліся.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская