Кяця Монід падчас удзелу ў абласным конкурсе даследчыкаў. Фота забяспечанае дзіцячым садком №35 г Маладзечна.

Пра поспехі выхаванкі маладзечанскага дзіцячага садка №35 Кацярыны Монід «Рэгіянанальная газета» пісала у сакавіку.

Тады Каця заняла першае месца на абласным конкурсе «Я – даследчык» у намінацыі «Мая радзіма – Беларусь».

У канцы красавіка адбыўся рэспубліканскі этап конкурсу юных даследчыкаў.

І там дзяўчынка з Маладзечана таксама стала першай у сваёй намінацыі.

Нагадаем, што пад кіраўніцтвам выхавальніка Паліны Сарокінай дзяўчынка падрыхтавала навукова-даследчую працу «Чаму «Чырвоная кніга» так называецца».

Падчас даследавання было некалькі гіпотэз. У выніку маленькая даследчыца прайшла да таго, што чырвоны колер сведчыць пра небяспеку. Адсюль і назва кнігі.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская