Віктар Шніп у Ракуцёўшчыне. Фота з архіва РГ.

Узнагароду атрымаў Віктар Шніп – паэт, пісьменнік, неаднаразовы герой публікацый нашай газеты, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Віктар Шніп нарадзіўся ў вёсцы Пугачы, што на Валожыншчыне. Неаднаразова бываў і бывае на творчых сустрэчах і літаратурных мерапрыемствах у рэгіёне.

Яго вершы друкаваліся ў «Рэгіянальнай газеце» ў межах праекта «Літпарад Павілля».

Разам з жонкай, пісьменніцай Людмілай Рублеўскай, Вітар Шніп прыязджаў на адкрыццё мемарыяльнай дошкі Змітраку Бядулю ў Ілью.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская