У Бярозе пажарныя ўратавалі 9-гадовую дзяўчынку

Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, увечары 4 мая жыхар пяціпавярховага дома па Юбілейнай патэлефанаваў у экстраную службу: з суседскай кватэры на другім паверсе ішоў дым.

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, сапраўды заўважылі задымленне.

Каля акна кватэры стаяла дзяўчынка, якая прасіла дапамогі. У момант узгарання дзіця было ў хаце адно, бо маці выйшла ў краму з малодшым дзіцем.

Супрацоўнікі МНС трапілі ў кватэру па аўталесвіцы, вывелі дзіця на вуліцу.

Дзяўчынку даставілі ў лякарню для абследавання, але медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.

Пажар патушылі.

Згарэў гіраскутэр, у кватэры закураныя столь і сцены, пашкоджаная падлога. Прычыну пажару ўсталёўваюць.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская