Фота politeka.net.

Удзельніца ад Беларусі, 16-гадовая Зіна Купрыяновіч (ZENA) выйшла на сцэну ў пярэстым уборы, піша Наша Ніна.

«Фішкай» вобразу сталі высокія боты на шнуроўцы з надпісам ZENA, якія былі пашытыя ў адзіным экзэмпляры спецыяльна для ўдзельніцы.

4 мая ў Тэль-Авіве распачаліся рэпетыцыі да конкурсу «Еўрабачанне». Рэпетыцыі на сцэне — гэта апошняя магчымасць удзельнікаў скарэктаваць канчатковы выступ і пабачыць, як будзе выглядаць нумар у тэлевізійнай версіі. Сёлета конкурс «Еўрабачанне» пройдзе 18 мая ў Ізраілі. Беларусь выступіць у першым паўфінале, 14 мая, пад нумарам 8.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская