Сёння святкуе Дзень Перамогі ўся краіна. Але ў першую чаргу гэта свята ветэранаў, якіх з кожным годам застаецца з намі ўсё менш.

Колькі ветэранаў Другой сусветнай вайны засталося ў рэгіёне

На Павіллі, рэгіёне выхаду “Рэгіянальнай газеты”, засталося 150 ветэранаў. З іх 100 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Летась у рэгіёне жылі 180 ветэранаў і 111 удзельнікаў баявых дзеянняў. У 2014 у рэгіёне жылі 370 ветэранаў Другой сусветнай.

Маладзечна

На Маладзечаншчыне засталося 59 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод іх 33 удзельнікі баявых дзеянняў, 8 інвалідаў вайны, 16 працаўнікоў тылу, адзін прыфрантавік чыгункі, адзін блакаднік Ленінграда.

Вілейка

У Вілейскім раёне 32 ветэраны вайны, з іх 24 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Мядзел

У Мядзельскім раёне 13 ветэранаў, з іх 12 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Валожын

На Валожыншчыне 20 ветэранаў, з іх 14 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Самаму старэйшаму ветэрану раёна 102 гады, самаму маладому – 92.

Смаргонь

У Смаргонскім раёне 18 ветэранаў, сярод іх 10 – удзельнікі баявых дзеянняў.

Ашмяны

На Ашмяншчыне 6 ветэранаў, 5 з іх – удзельнікі баявых дзеянняў.

Астравец

У Астравецкім раёне двое ветэранаў, абодва – удзельнікі баявых дзеянняў.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская