Фота са старонкі Максіма Осіпава facebook.com.

Мінскі мастак Максім Осіпаў змясціў у фэйсбуку фота незвычайнага роспісу, які ён зрабіў на сцяне гандлёвага павільёна на рынку ў Маладзечне. Твор называецца «Поклiк да вытокаў».

У сваім тлумачэнні задумы аўтар адсылае да радкоў песні-гімна маладзечанскага фестывалю «Да вытокаў будзе вечна клікаць зблізку і здаля/ Маладзечна, Маладзечна – беларуская зямля».

«Гэта праца была натхнёная тымі, хто бясконца заклікае нас адраджаць і шанаваць разнастайныя традыцыі, не вельмі ўдаючыся ў тое, навошта, уласна, нам яны цяпер патрэбныя» – піша мастак.

Па словах Максіма Осіпава, Гадзіла ў традыцыйным беларускім касцюме «заклікае неадкладна паважаць традыцыі», звяртаючыся да натоўпу, складзенага з персанажаў хрэстаматыйных карцін расійскіх мастакоў Іванова, Пярова і Брулова.

Роспіс мастак рабіў у межах праекта «Вуліца стрыт-фуда».

• Тэкст даступны на мове: Беларуская