Стваральнікам паўнаметражнага мастацкага фільма пра падзеі Першай усясветнай вайны ў Беларусі бракуе грошай агучыць карціну​.

Здымкі стужкі пад працоўнай назвай «Смаргоні. Вайна сумлення» адбываліся ў пачатку 2019 года ў Смаргоні ў мікрараёне Карані.

Гэтае месца для батальных сцэнаў на Гарадзеншчыне выбранае невыпадкова: у Смаргоні пазіцыйнае супрацьстаянне расейскага і германскага войскаў расцягнулася больш як на 800 дзён. Гэта першы зварот беларускіх кінематаграфістаў да тэмы ліхалецця 1914–1918 гадоў.

Момант здымкаў
Момант здымкаў

Рэжысёрам выступіў Аляксей Туровіч. Ён жа і сцэнарыст. У аснову сюжэта лягла ягоная кніга «Забытая вайна». Ад пачатку прэм’ера была запланаваная на сёлетнюю восень, але тэрміны могуць быць перанесеныя на няпэўны час.

Тэхнічна карціна змантаваная, засталося яе толькі агучыць. Але вольныя сродкі скончыліся, праца прыпыненая. Адкрыты адмысловы рахунак.

У кадры санітарны абоз
У кадры санітарны абоз

Раней рэжысёр казаў, што кіно робіцца асабістым коштам. Усе спробы займець дзяржаўную падтрымку аказаліся марнымі. Некалькі разоў ён сустракаўся з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Беларусі, прапаноўваў зняць карціну да 100-годздзя пачатку вайны, а пасля — да юбілею яе заканчэння. Ідэя чыноўнікаў не зацікавіла, сцэнар нават не дапусцілі да ўдзелу ў конкурсе.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская