Маленькія ўдзельнікі акцыі.

23 мая супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі арганізавалі дзве акцыі – «Чытаючы горад» і «Бібліятэка без межаў».

Першая акцыя доўжыцца тры гады. Аўтабібліятэка наведвае арганізацыі горада з кніжнымі выставамі, аглядам літаратуры і друкаванымі навінкамі. На гэты раз бібліятэкараў прымалі ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях горада і адміністрацыі Астравецкага лясгаса.

Работнікі арганізацый Астраўца выбіраюць кнігі.

Акцыя ж «Бібліятэка без межаў» стартавала толькі 23 мая і прайшла яна ў гарадскім скверы ад 11 да 14 гадзін.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі  далі магчымасць адпачыць з кнігай на свежым паветры і дарослым, і дзецям.

Дашкольнікі і школьнікі займаліся размалёўкамі, пакуль іх мамы і бабулі запісваліся ў бібліятэку, выбіралі сабе літаратуру. Акцыя плануецца на летні перыяд, у аўторак і чацвер штотыдзень.

Выбраць кнігу можна было проста на вуліцы.

Такія мерапрыемствы, мяркуецца, прыцягнуць увагу насельніцтва да чытання кніг і дапамогуць папулярызаваць такі занятак у горадзе. І хоць чытанне не падуладна сезонам, усё ж бібліятэкарам хочацца, каб і ўлетку кніга не заставалася забытай.

Фотаздымкі забяспечаныя Галінай Францкевіч.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская