5 чэрвеня 1863 ля Каралеўцаў адбылася бітва паміж атрадам паўстанцаў Кастуся Каліноўскага на чале з Густафам Чаховічам і царскімі войскамі, паведамляе суполка Это Вилейка, детка.

Атрад Чаховіча разбілі. На месцы бітвы застаўся 31 загінулы паўстанец, сярод якіх адзін з камандзіраў — Кастусь Касцялецкі.

З тых часоў тое месца ў кутніку паміж вёскамі Каралеўцы, Любкі і Вуткі сталі называць Бітым Логам.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская