Фота prouchebu.com.

На цэнтралізаваным тэставанні па матэматыцы 17 чэрвеня трох абітурыентаў пазбавілі магчымасьці здаць ЦТ, піша БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрыя Міксюка.

Яшчэ пяць чалавек не прайшлі ЦТ па медыцынскіх паказчыках.

Два абітурыенты скарысталіся шпаргалкамі, яшчэ адзін — мабільным тэлефонам.

У Беларусі прайшлі ЦТ па матэматыцы, беларускай і расейскай мовах. Пра парушэнні выдаленых абітурыентаў з ЦТ па беларускай мове не паведамлялася.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская