22 чэрвеня атрад «Анёл» збірае групу на пошукі жыхара Маладзечаншчыны, што знік зімой

22 чэрвеня атрад «Анёл» прапануе валанцёрам далучацца да пошукавай групы.

Будуць шукаць Міхаіла Міхайлавіча Грыба, які знік сёлета зімой.

Выезд у вёску Паляны Маладзечанскага раёна (каля 12 км ад Маладзечна).

Час і месца збору: 22 чэрвеня ў 8.45 у Маладзечне на канцавым прыпынку Здземелева на выездзе з горада ў Смаргонскім кірунку. Выезд у 9.00.

Апранацца і абувацца для лесу, з сабой браць пітво, перакус, сродкі ад насякомых.

Каардынатар: Максім. Тэлефон: 8 025 959-36-48

Хто зможа дапамагчы ў пошукавых мерапрыемствах, просяць адпісацца ў каментарах.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская