Фота ostrovets.by

Падчас святкавання Дня Незалежнасці на некаторых вуліцах Астраўца будзе забаронены рух аўтатранспарту.

Так, з 17.00 гадзін 2 ліпеня да 6.00 гадзін 4 ліпеня будзе перакрыты рух па вуліцы Кастрычніцкай – ад цэнтра горада да маста праз раку Лошу.

З 8.00 гадзін 3 ліпеня да 6.00 4 ліпеня будзе забаронены рух:

– па вуліцы Ленінскай – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Камсамольскай (арыенцір – рэстаран «Вясёлка»);

– па вуліцы Карла Маркса – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Школьнай (арыенцір – будынак Беларусбанка);

– па вуліцы Валадарскага – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Набярэжнай (арыенцір – магазін «Кулінарыя»).

• Тэкст даступны на мове: Беларуская