Категории: Происшествия

На возеры ў Насілаве знайшлі скрываўленага мужчыну (Фота)

Панажоўшчынай скончылася застолле ў Маладзечанскім раёне. Падазраваную затрымалі.

Пра скрываўленага мужчыну на возеры ў Насілаве па тэлефоне 103 паведамілі  відавочцы. Медыкі паведамілі пра пацыента ў дзяжурную частку Маладзечанскага РАУС.

Дом, дзе адбылося здарэнне. Фота забяспечанае Юліяй Крук.

Міліцыянеры высветлілі, што напярэдадні пацярпелы адпачываў з сябрамі ў нейкай знаёмай.

На меркаванае месца інцыдэнту, у вёску Баяры выбылі следчыя і спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Праваахоўнікам ўстанавілі меркаваную карціну здарэння. Аказалася, двое мужчын і жанчына прыехалі адпачыць ля вады на возера ў Насілава. Затым кампанія ўзгадала, што блізка жыве даўняя знаёмая. Візіт да яе зацягнуўся да раніцы наступнага дня.

Не абышлося без спіртнога. Паміж гаспадыняй і госцем ўзнікла сварка. Мяркуюць, падчас скандалу жанчына схапіла кухонны нож і стукнула ім мужчыну ў грудзі.

Паранены мужчына выйшаў з дома і накіраваўся да возера.

Праваахоўнікі агледзелі месца здарэння. Тут яны знайшлі і канфіскавалі кухонны нож.

Прызначылі экспертызы.

Спецыялісты высветлілі асобу падазраванай. У стане моцнага алкагольнага ап’янення беспрацоўную 35-гадовую жанчыну затрымалі па месцы жыхарства.

Патлумачыць, што падштурхнула яе да ўчынку, фігурантка не змагла.

У дзеяяннях грамадзянкі угледжаныя прыкметы складу злачынства прадугледжанага ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

За п’яны ўчынак і яго наступствы фігурантцы пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Здымкі забяспечаныя Юліяй Крук

• Тэкст даступны на мове: Беларуская

Последние новости

В Молодечно проведут электронную ярмарку вакансий

Управление по труду, занятости и социальной защите Молодечненского райисполкома проведет электронную ярмарку вакансий для тех,…

3 часа назад

Вчера в Молодечно инспекторы ГАИ поздравили женщин с 8 Марта

О том, как проходила акция, рассказала инспектор по административной практике ОГАИ Молодечно Диана Галуза. -…

3 часа назад

Ровно 102 года назад была провозглашена Белорусская Народная Республика

9 марта 1918 года в Минске была принята Вторая Уставная грамота, провозгласившая создание БНР. А…

3 часа назад

Следующие большие выходные будут только в мае

Тогда будет четыре выходных подряд: с 8 по 11 мая (суббота-вторник), когда будет отмечаться Радуница,…

4 часа назад

В «Каменном Логе» вчера вечером было около пятисот фур в очереди

По состоянию на 20.00 7 марта большая очередь фур была в пункте пропуска «Каменный Лог».…

1 день назад

История белорусского бренда одежды Nelva, который не боится перемен

Сейчас бренд женской одежды Nelva насчитывает 250 сотрудников, 14 магазинов и тысячи поклонников по Беларуси, России и…

1 день назад