У гродзенскай 6-й мехбрыгадзе малады сяржант здзейсніў суіцыд.

Як паведамляе блогер Nexta, вайскоўцу быў 21 год. Сяржант прыняў завялікую дозу абязбольваючых прэпаратаў. Хуткая выратаваць яго не змагла.

Прычынай учынку нібыта магла стаць сварка з дзяўчынай.

У прэс-службе Мінабароны пацвердзілі — факт меў месца быць.

«Выпадак адбыўся ў неслужбовы час і меў прычыны, звязаныя толькі з прыватным жыццём загінулага. Міністэрства абароны выказала свае спачуванні сваякам і аказвае ўсю неабходную дапамогу», — паведаміў «Нашай Ніве» прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская