Здарэнне ў Радашкавічах: Кватаранта падазраюць у тым, што абакраў гаспадыню, якая памерла напярэдадні

Пра тое, што з кватэры па вуліцы  Усходняя ў Радашкавічах выкралі каштоўныя рэчы, у міліцыю паведаміў 33-гадовы мужчына.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група са спецыялістам Дзяржаўнагакамітэта судовых экспертыз.

На месцы праваахоўнікі удалося аднавілі меркаваную карціну таго, што адбылося. Гаспадыня кватэры памерла мінулай ноччу. У міліцыю звярнуўся яе сын, які вярнуўся дадому з-за мяжы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу падазраванага.  Ім аказаўся кватарант, беспрацоўны 29-гадовы мясцовы жыхар.

Яго затрымалі на вадаёме каля вёскі Удранка.

 Там фігурант выпіваў са сваім знаёмым. Пры асабістым даглядзе ў заплечніку падазраванага праваахоўнікі знайшлі частку скрадзенага.

Стала вядома, што каля двух тыдняў таму жанчына здала фігуранту пакой. Той  пасварыўся з сям’ёй і ісці ў гарадскім пасёлку было няма куды.

Ноччу гаспадыня памерла. Нечакана вярнуўся гаспадар кватэры і не знайшоў некаторых рэчаў. Спіс выкрадзенага ацэньваецца на суму каля 900 рублёў.

Падчас першапачатковага допыту затрыманы прызнаўся і раскаяўся.

Аператыўнікі ўстанавілі, што частку рэчаў фігурант тут жа прадаў, а на выручаныя грошы зладзіў пікнік.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт.  205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ( «Крадзеж»). Падазраванаму пагражае да трох гадоў.

Раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская