Фота sohranenie-tepla.

Яшчэ нядаўна ў рэгіёне была спёка, але першыя дні ліпеня выдаліся халоднымі.

Больш за тое, у Вілейцы і Валожыне ў ноч на чацвёртага ліпеня ўстаноўленыя новыя тэмпературныя мінімумы, паведамляе БелТА.

Так, ноччу ў Вілейцы было толькі +6,6. Мінулы рэкорд быў у 1992 годзе – +7.

У Валожыне – +6,5. Пабіты рэкорд 2008 года – +8,3.

На выхадных пацяплення не абяцаюць.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская