Фота rgazeta.by.

Вучаніца вілейскай гімназіі №2 Ксенія Семяновіч атрымала сто балаў на ЦТ па англійскай мове. Дзяўчынка – вучаніца настаўніка замежнай мовы Ігара Балыка.

Пра гэта карэспандэнту нашай газеты расказала выканальнік абавязкаў дырэктара гімназіі №2 Паліна Ганчар.

Некалькі год запар Ксенія перамагала ў раённым этапе алімпіяды па інфарматыцы.

А ў 11 класе перамагла на абласным этапе алімпіяды па англійскай мове.

Дзяўчына займалася навуковай дзейнасцю. Яе праца «Лялькі-неразлучнікі» на Рэспубліканскім навукова-даследчым конкурсе стала лепшай у намінацыі  «Культурная спадчына».

– Да таго ж Ксенія скончыла музычную школу па фартэп’яна, спявае ў вакальным калектыве «Экспромт», танчыць у харэаграфічным ансамблі «Карагод», – распавядае Паліна Ганчар.

А яшчэ дзяўчына – залатая медалістка з сярэднім балам 10.

Ксенія плануе паступаць у Дзяржаўны лінгвічтычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт.

Па словах Паліны Ганчар, летась у другой гімназіі таксама быў стобальны вынік на ЦТ.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская