Пацыент ударыў кіроўцу нагой па галаве. Маладзечанскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу

Пятага ліпеня у другой бальніцы ў Маладзечне пацыент стукнуў па галаве нагой кіроўцу хуткай. Той памёр.

Як расказала кэрэспандэнту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, 42-гадовага падазраванага затрымалі.

Маладзечанскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Следчыя праводзяць праверку. Канчаткова дзеянні падазраванага ацэняць пасля разнастайных экспертыз.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская