Фота vk.com/fcmolodechno

Чарговы футбольны тур для каманд Павілля.

Першая ліга

13 ліпеня а 18:00. Лунінец, стадыён «Палессе»

ФК «Смаргонь» згуляе з «Гранітам» у 14-м туры чэмпіянату Першай лігі. У мінулым туры смаргонская каманда прайграла лідару турнірнай табліцы з мінімальнай перавагай у ліку. Цяпер смаргонцы займаюць перадапошняе месца ў чэмпіянаце і знаходзяцца ў пошуках другой перамогі ў сезоне. «Граніт» з Мекашевічаў знаходзіцца на 12-м радку.

Другая ліга

13 ліпеня а 15:00. Маладзечна, гарадскі стадыён

ФК «Маладзечна» на сваём полі згуляе з «Вікторыяй» з Мар’інай Горкі. Маладзечанцы чакаюць ад гэтай гульні толькі перамогі, негледзячы на тое, што «Вікторыя» вельмі добра гуляе на выездах у Маладзечне.

13 ліпеня а 16:00. Горкі, стадыён лядовай арэны

«Ашмяны-БДУФК» будуць гуляць з «Горкамі» у гэтую суботу. У мінулыя выхадныя ашмянцы перамаглі «Энергетык», замацавалі за сабой другое месца ў турнірнай табліцы.

13 ліпеня а 17:00. Дзяржынск, гарадскі стадыён

Чысцінскі «Андэрдог» сустракаецца з бясспрэчным лідарам Другой лігі «Арсеналам». У мінулым туры чысцінцы зарабілі буйную перамогу з лікам 6:0, але  дзяржынская каманда не будзе такім лёгкім сапернікам.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская