Паводле ostrovets.by

У Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод санітарных і добраахвотных пажарных дружын.

Санітарная дружына БелАЭС паднялася на другую прыступку п’едэстала.
Астравеччыну на спаборніцтвах прадстаўлялі пераможцы раённых спаборніцтваў: санітарная дружына Беларускай атамнай электрастанцыі і добраахвотная пажарная дружына Астравецкага раёна газазабеспячэння.

Як і на раённым этапе, санітарныя дружыны аказвалі першую медыцынскую дапамогу, дэманстравалі укамплектаванасць санітарных сумак, уменне працаваць у ачагах камбінаванага і хімічнага паражэнняў, у зоне інфекцыйнага захворвання, праходзілі тэставанне. Акрамя гэтага, на вобласці іх чакаў яшчэ і творчы конкурс.

Паспяхова выступілі на спаборніцтвах пажарных дружын астравецкія газавікі. Яны выканалі баявое разгортванне, пераадолеўшы 100-метроўку з перашкодамі і пажарную эстафету. Каманда Астравецкага раёна газазабеспячэння стала трэцяй.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская