Павел Дашкевіч, студэнт:

– Не так даўно мы набылі крэсла-качалку, і ведаеце, вельмі карысная рэч. Цяпер люблю пасядзець у ёй з цікавай кнігай, а часам і падрамаць.

Алёна Радкевіч, бухгалтар:

– Камод, таму што мне падабаюцца рэчы пад даўніну. Ён нагадвае даўнія часы. Ён невялікі, але ёмісты, падыходзіць пад любы інтэр’ер.

Ганна Баярчук, школьніца:

– Мне падабаюцца кухонныя шафы, часта там матуля хавае ўсялякія прысмакі. Таму я ведаю, дзе можна знайсці нешта салодкае і пачаставаць сваіх гасцей.

Валянцін Самаль, кампрэсаршчык:

– Люблю кухонны стол, бо за ім ядзім. Яшчэ дапамагае аб’яднаць ўсю сям’ю, і мы можам добра пагутарыць, нешта абмеркаваць або знайсці вырашэнне нейкай праблемы.

Алёна Лабанок, пенсіянерка:

– Я чалавек працавіты, на месцы не сяджу. То ў ягады з грыбамі іду, то агарод прывожду ў парадак, а на мяккай канапе добра пасля адпачыць.

Антон Балоцін, школьнік:

– Самае галоўнае ў кватэры – ложак. На ім праводжу многа часу, не толькі сплю, але і выконваю часам хатняе заданне. Яшчэ ён падыходзіць, каб гуляць у планшэт.

Марыя Анціпава, студэнтка:

– Для мяне вельмі важна, каб было трумо, а калі яно белае, то ўвогуле цудоўна. Там зручна трымаць касметыку, а з раніцы збірацца на працу ці ва ўніверсітэт. Лічу, што гэткая штука павінна быць ў кожнай дзяўчыны.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская