Прадаваў дварнякоў пад выглядам нямецкіх аўчарак. Смаргонская міліцыя затрымала падазраванага ў махлярстве

Жыхар Смаргонскага раёна 1969-го года нараджэння падазраецца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў. З’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ён займаўся развядзеннем пародзістых сабак, якіх рэалізоўваў па ўсёй вобласці.

Афіцыйна афармляў дамовы куплі-продажу, як таго і патрабуе закон. Ішоў час, і гаспадары, якія набылі шчанюкоў «нямецкай аўчаркі» разумелі, што іх гадаванцы далёка не высакародных кровей, а, значыць, яны пераплацілі.

– Былі праведзены адпаведныя даследаванні з прыцягненнем спецыялістаў, па выніках якіх праваахоўнікі высветлілі, што мужчына падманваў пакупнікоў. Супрацьпраўнай дзейнасцю, якая налічвае вялікая колькасць эпізодаў, займаўся ў перыяд з 2014 па 2018 год, – распавядае начальнік Мастоўскага РАУС Эдуард Шастак.

Па ч.1 арт.209 КК РБ «Махлярства» распачата крымінальная справа.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская