Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр” правялі ад 29 да 27 ліпеня.

Яго зладзілі для забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў і членаў брыгад цягнікоў. Таксама для папярэджвання правапарушэнняў і злачынстваў у рухомым саставе, на станцыях і прыпыначных пунктах.

Мерапрыемства праводзілі з ваенізаванай аховай, сябрамі дабраахвотнай дружыны.

За час мерапрыемства суправаджалі восем цягнікоў рэгіянальнах ліній эканом-класа Мінскага накірунку. За гэты перыяд не было зарэгістравана злачынстваў.

Як не стаць ахвярай злачынства ў цягніку

  • каштоўныя рэчы трымайце пры сабе
  • не пакідайце рэчы без нагляду
  • не давайце свае рэчы незнаёмым
  • не піце алкаголь ў цягніку
  • не давайце мабільны тэлефон незнаёмым
  • не спіце ў цягніках, калі маеце пры сабе грошы або каштоўныя рэчы.

Калі вы сталі ахвярай або сведкай злачынства ў цягніках, калі ласка, звяртайцеся ў транспартную міліцыю па тэлефонах 8 (017) 225-02-02 або 102.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская