У лесе на Валожыншчыне знайшлі зніклага пенсіянера. Мужчына загінуў

Недалёка ад вёскі Долевічы Валожынскага раёна знайшлі цела Радына Лявонція Васільевіча – мужчыны, які знік 9 жніўня.

Пра знікненне мужчыны, інваліда першай групы, заявіў яго апякун.

9 жніўня каля 12 гадзін пенсіянер пайшоў з дома ў невядомым кірунку. У выніку правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў з удзелам міліцыянераў, ратавальнікаў Валожынскага і Маладзечанскага РАНС, вайскоўцаў, а таксама валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» мужчыну шукалі некалькі дзён.

Пошукі ускладняліся тым, што не было вядома нават у які бок пайшоў чалавек.

Увечары 14 жніўня прыкладна ў палутара кіламетрах ад вёскі Долевічы, што акружаная лясамі з усіх бакоў, днайшлі асабістыя рэчы і адзеннею

А  раніцай 15 жніўня – цела. Мужчына загінуў.

Па папярэдняй ацэнцы, смерць пенсіянера не носіць крымінальны характар. Валожынскія следчыя праводзяць прверку. Дакладную прычыну смерці ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская