Фота gpk.gov.by

Смаргонскія пагранічнікі ў раёне Каменнага Лога затрымалі дваіх грамадзян Турцыі.

Замежнікі хацелі парушыць беларуска-літоўскую мяжу і ўладкавацца ў адной з краін Еўрасаюза, паведамілі ў пагранкамітэце.

У суботу, 17 жніўня, пагранічнікі заставы «Каменны Лог» выехалі на месца спрацоўку сігналізацыйнага комплексу. Службовы сабака адразу ж ўзяла след нелегальных «турыстаў». Праз непрацяглы час у 50 метрах ад сумежнай тэрыторыі праваахоўнікі затрымалі дваіх невядомых, якія былі грамадзянамі Турцыі 1977 і 1978 гадоў нараджэння.

Правапарушальнікі распавялі, што прыехалі ў Беларусь з Украіны, а іх канчатковым пунктам прызначэння былі краіны ЕС.

Цяпер ім пагражаюць буйныя штрафы і дэпартацыя з забаронай ўезду ў краіну на тэрмін да 5 гадоў.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская