Фота gorod.lv.

З такімі просьбамі вяскоўцы звярнуліся да першага намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Анатоля Завацкага падчас выяздной сустрэчы.

Па словах жыхароў, тых смеццевых кантэйнераў, якія ёсць, не хапае. І смецце часам сабакі разносяць па вуліцах.

Ляжачыя паліцэйскія, на думку вяскоўцаў, патрэбныя на галоўнай вуліцы. Па ёй ідуць у школу дзеці, а кіроўцы не заўсёды зніжаюць хуткасць.

На сустрэчы першы намеснік старшыні паведаміў, што таварыства «Новая Вілія» плануюць перадаць у кіраванне УП «Малочная праўда» – дачэрняй структуры ААА «Тураўскі малочны камбінат».

Гэта зробяць для аздараўлення сельгаспрадпрыемства.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская