Фота Сяргея Плюто.

Смаргонцы дабываюць баявую нічыю, маладзечанцы і чыстінцы вырываюць буйныя перамогі ў сапернікаў.

Першая ліга

Пасля перамогі ў мінулым туры смаргонская каманда сустрэлася з «Белшынай». 90 хвілін матчу падарылі камандзе з Гродзенскай вобласці нічыю і патрэбныя ачкі для турнірнай табліцы.

Смаргонцы займаюць 13 месца, пакінуўшы ззаду «Слонім-2017» і «Баранавічы».

«Смаргонь» 0:0 «Белшына»

Другая ліга

Маладзечанцы працягваюць перамагаць. У гэтыя выхадныя бел-зялёныя адолелі энергетыкаў з буйной колькасцю галоў. Уладзіслаў Кнацько-Штэрк зрабіў дубль. Сяргей Корсак аформіў хет-трык. Мікіта Дудо, Дзмітры Івановіч, Сяргей Крот рэалізавалі па аднаму галу.

«Энергетык» 1:9 «Маладзечна»

«Андэрдог» зарабіў таксама буйную перамогу на выездзе. Футбалісты «Узды »забілі толькі адзін гол, а чысцінцы ў адказ прынеслі ў вароты сапернікаў шэсць. Аляксандр Кротаў аформіў дубль. Галамі адзначыліся Яўген Беляўскі, Мікіта Мятліцкі, Максім Чыжэўскі, Аляксандр Халадзінскі.

«Узда» 1:6 «Андэрдог»

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская