Шукаюць жанчыну з Маладзечаншчыны, якая знікла дзесяць гадоў таму

Маладзечанскі РАУС шукае без звестак зніклую Кацярыну Васільеўну Еўдакімаву 1925 года нараджэння. 

Жанчына – ураджэнка Магілёўшчыны. Яна зарэгістраваная па адрасе: Маладзечанскі раён, вёска Раеўшчына, вуліца Міру, 48.

13-14 лютага 2009 года Кацярына Еўдакімава сышла з дома. І да гэтага часу месца яе знаходжання невядомае.

Міліцыя Маладзечна пераканаўча просіць грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне зніклай, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-16-56, 8 (029) 555-49-71 або 102.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская