Фота bbf.by

Спаборніцтвы прайшлі ў суботу, 24 жніўня, у САК «Алімпійскі» у рамках праграмы ФІБА-Еўропа «Сучасная баскетбольная плынь. Крок у будучыню».

Удзел у турніры прынялі каманды са Смаргоні, Ліды, Гродна, Пухавічаў, Лагойска, Барысава, Маладзечна, Салігорска і Мінска. У спаборніцтвах удзельнічалі па 8 каманд у юнакоў і дзяўчат. Узроставая катэгорыя да 13 год.

Дзяўчыны

1 месца – Смаргонь-2.

2 месца – Смаргонь-1.

3 месца – Гарызонт-1.

Юнакі

1 месца – Цмокі-Мінск.

2 месца – Гродна.

3 месца – Маладзечна.

 

• Тэкст даступны на мове: Беларуская