Дзень ведаў у адной са школ Маладзечна. фота Аксаны Ярашонак.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць падрыхтоўку да школы ўсіх без выключэння дзяцей. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, паведамляе БелТА.

«Дзеці ідуць у школу. Самае галоўнае маё патрабаванне ў гэтыя дні — дзеці павінны быць аднолькавымі — яны павінны быць добра апранутыя (я не кажу, што аднолькава апранутыя, але добра апранутыя).

Хто танней, хто багацей. Мы багатых не прымусім апранаць сваіх дзяцей прасцей. Калі яны хочуць апрануць неяк лепей (можа, у іх касцюмы будуць з нейкіх імпартных тканін або кашулі нейкія іншыя і гальштукі), гэта іх права. Але ўсе дзеткі павінны быць прыстойна апранутыя, прыйсці з прыстойнымі партфелямі у школу. І гэтак далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму трэба ў астатнія дні звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто з-за пэўных абставінаў не можа надаць дастаткова ўвагі сваім дзеткам. Гэта вось такое чалавечае да вас патрабаванне», — дадаў ён.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская