Фота sb.by

У Баранавічах невядомы выкінуў у смецце ёмістасць з ртуццю, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

У аператыўна-дзяжурную частку ГАУС паступіла званок з гарадскога аддзела па НС. Дыспетчар паведаміў міліцыянерам, што мясцовы жыхар знайшоў колбу з серабрыстым рэчывам ўнутры.

Высветлілася, што мужчына разам з сынам прыбіраў у хаце, а затым вынес смецце на вуліцу. Каля кантэйнера для адходаў ён заўважыў колбу, накрытую пакетам і загорнутую ў газету. У паўтаралітровай пасудзіне знаходзілася больш за тры кілаграмы ртуці.

• Тэкст даступны на мове: Беларуская