Зоя Хруцкая

Зоя Хруцкая
2984 ПОСТЫ 0 КОММЕНТАРИИ
Намеснік галоўнага рэдактара
Сёлета ў цэнтры пазашкольнай работы (ЦПР) працуе каля дзесяці новых гурткоў. Засталіся і старыя. Гэта бісерапляценне, эстрадныя танцы, іншыя. Але і тыя, што дзейнічаюць ужо даўно, абнаўляюцца новымі накірункамі.Гурток малюнка і жывапісу. Напрыклад, у музычнай студыі “Гранд” пад кіраўніцтвам Паўла Букеля пачалі займацца яшчэ музыкай у стылі рок і рэп, вучацца іграць на ударных інструментах. Павел Букель з’яўляецца культарганізатарам...
Аднаму са старэйшых геадэзістаў Беларусі Анатолю Талкачову 17 верасня споўнілася 80 гадоў.Калі мы планавалі сустрэцца з юбілярам, ён якраз збіраўся ў чарговы адпачынак. Праўда, у той дзень яму давялося ехаць у камандзіроўку ў Гудагай. Геадэзіста з 58-гадовым стажам цяжка адпусціць адпачываць. Такі вопыт не заменіць ніякая тэхніка. Праца з планамі – гэта...

Следам за дзедам

У пятніцу, 17 верасня, у ЗАГСе сям’я Лушчыкаў адзначыла двайную ўрачыстасць. У дзень залатога вяселля дзеда стварыў сям’ю і яго ўнук Анатоль.   Вось так, прытуліўшыся адзін да аднаго, і пражылі Сяргей і Яўгенія Лушчыкі 50 сямейных гадоў. Самае цікавае, што здарылася гэта зусім выпадкова. Анатоль Лушчык і яго каханая Алеся Марозава хацелі падаць заяву на...

Дэманстрацыя якасці

У пятніцу, 17 верасня, у кнігарні “Спадчына” адбылося адкрыццё дзён якасці маладзечанскай друкарні “Перамога”, якія праводзіліся сумесна з полацкай друкарняй “Спадчына Францыска Скарыны”. Аляксандр Хазянін і Аркадзь Жураўлёў правялі прэзентацыю сваіх навінак. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак павіншаваў былога кіраўніка друкарні “Перамога” Яўстафія Стахоўскага. На мерапрыемства быў запрошаны Ігар Лапцёнак, намеснік міністра інфармацыі. Ён расказаў, што...
На мінулыя выхадныя ў межах беларуска-нямецкага праекта “Моладзь і XXI стагоддзе” ў Маладзечна прыехалі студэнты Хайнбергскай гімназіі горада Гётынгена і прывезлі з сабой падарункі – тэст-палоскі для дзяцей, хворых на цукровы дыябет. У аўторак, 22 верасня, госці з Германіі перадалі іх дзецям, хворым на дыябет. Праект “Моладзь і XXI стагоддзе” паміж Хайнбергскай гімназіяй і сярэдняй...
У Залессі 25 верасня пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Свята пачнецца ў 11 гадзін у сядзібе кампазітара. Як паведаміла “РГ” начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава, выступяць смаргонскія творчыя калектывы. Плануецца, што ў святкаванні прыме ўдзел аркестр Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Класік Авангард”, які выконвае творы Агінскага. Збіраюцца запрасіць таксама Мінскі абласны драматычны тэатр...
У суботу, 11 верасня, у Смаргоні адгулялі дзень горада. Пра тое, як прайшло свята, расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Драмлюк. Адкрыццё адбылося ў 10 гадзін раніцы ў летнім амфітэатры пад акампанемент дажджу. Можа, ён і разагнаў бы прысутных, але арганізатары своечасова пачалі частаваць гасцей абаранкамі, і свята пайшло весялей. Традыцыйным стала віншаванне самага пажылога і маладога жыхара горада....
З 8 верасня па 19 кастрычніка ў раённай бібліятэцы імя Багдановіча адкрытая выстава жывапісу Эдуарда Мацюшонка “Жывая повязь часу”.На палотнах мастака можна знайсці блізкія кожнаму беларусу краявіды. Гэта як канкрэтныя мясціны – “Гервяты”, “Вандроўка. Гародня”, “Нядзеля. Глыбокае”, так і безыменныя, але не менш знаёмыя. Выстава будзе асабліва карысная тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, славутымі землякамі. Такія наведвальнікі...

Абарані сябе сам

Як правільна падзяліць нерухомасць? І як абараніць яе? На гэтыя і іншыя юрыдычныя пытанні адказвае натарыус Аляксей Ліпаўка.Аляксей Ліпаўка – натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы №1 Маладзечанскага раёна. Даведка "РГ". 25-гадовы натарыус працуе ў Маладзечне другі месяц, раней ён жыў у Мінску. Вучыўся ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце. Аляксей гаворыць, што ён дасягнуў дзіцячай мары – стаў юрыстам, і ў...

Тыдзень бібліятэк

Да 15 верасня будзе доўжыцца Тыдзень бібліятэк у філіяле №1 гарадской бібліятэкі.Тыдзень бібліятэк адкрыўся 8  верасня. Загадчыца філіяла Галіна Ражко расказала,  што  ў  межах  тыдня  будзе  працаваць кніжная выстава, у тым ліку кніг, падораных самімі аўтарамі з аўтографамі. Пройдзе выстава карцін, вышытых бібліятэкарамі Наталляй Святохай, Таццянай Кручко, Аленай Коршунавай, Святланай Пацко. 15 верасня пройдзе святочны агеньчык “Ад усёй душы”, на які запрошаныя і былыя работнікі ўстановы. Зоя...

ЛЕНТА