Зоя Хруцкая

Зоя Хруцкая
3058 ПОСТЫ 0 КОММЕНТАРИИ
Намеснік галоўнага рэдактара

Горад на рамонце

– Работы ідуць надзвычай марудна, – сказаў на нарадзе па падрыхтоўцы да "Дажынак" старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Дамаценка. – Таму будзем высвятляць, хто халтурыць.Кінатэатр "Радзіма" на рамонце. Што ў планах? 25 снежня павінны быць здадзены басейн школы-інтэрната для дзяцей, хворых на  скаліёз, і памяшканне дзіцячай бальніцы. Добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яе  адкладваецца на вясну. Да гэтай жа даты трэба падрыхтаваць...
У пятніцу, 29 кастрычніка, адбыўся трынаццаты конкурс цырульніцкага майстэрства “Свет прыгажосці–2010”. Гран-пры на ім атрымала маладзечанская цырульніца Вольга Чаплінская.    Як і штогод, адна з самых яркіх і значных модных падзей горада сабрала ў Палацы культуры майстроў з розных гарадоў Беларусі – Заслаўя,...

Успомнілі продкаў

На чатырох могілках горада 31 кастрычніка і 1 лістапада праводзілі Дзень памяці продкаў, ці Дзяды работнікі раённых Дома культуры і метадычнага цэнтра.Гэта стала на Смаргоншчыне ўжо традыцыяй. Работнікі культуры не расказвалі пра абрады, яны толькі прапаноўвалі ўспомніць памерлых і іх добрыя ўчынкі. Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмен майстэрствам

У сераду, 3 лістапада, у краязнаўчым музеі адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.Яна прымеркаваная да  этнаграфічнай экспедыцыі “Па сцяжынках Вілейшчыны” для работнікаў культуры, адукацыі і сацыяльнай сферы раёна, які адбыўся 28 і 29 кастрычніка. У першы дзень сталічныя госці, сярод якіх прафесар Рыгор Шаура, праводзілі майстар-класы па народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, саломцы, ткацтве,...
У суботу, 30 кастрычніка, адбыўся раённы этап конкурсу КВЗ у кінаканцэртнай зале “Астравец”.Першае месца заняла каманда гімназіі №1, другое – Міхалішкаўскай сярэдняй школы. Наталля Сянюць, дырэктар цэнтра пазашкольнай работы, паведаміла, што лепшыя ўдзельнікі гэтых камандаў будуць абараняць гонар раёна на абласным этапе. Да іх далучацца і ўдзельнікі леташняй каманды з Цэнтра пазашкольнай работы. Упершыню на гэтым конкурсе ўручалі грамату...

Вясёлае спаборніцтва

У суботу, 30 кастрычніка, адбудзецца раённы фестываль КВЗ.З дзесяці гадзін раніцы ў кінаканцэртнай зале “Астравец” будзе змагацца дзесяць лепшых камандаў раёна. Пераможца будзе прадстаўляць Астравеччыну на абласным этапе фестывалю, які адбудзецца ў сярэдзіне лістапада. Зоя ХРУЦКАЯ.
У чацвер, 21 кастрычніка, інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй Фёдарам Дамаценкам, сустрэлася з жыхарамі пасёлка Сасновы Бор.Мерапрыемства праходзіла ў памяшканні дзіцячага садка. Адчувалася, што праблем у людзей накапілася. Зала была поўная, некаторыя нават стаялі. Зала была поўная. Размова была не простая. Людзей цікавіла, калі ж нарэшце ў пасёлак прыйдзе чыстая вада, вырашацца праблемы з транспартам, будаўніцтвам жылля. З...

ЖКГ аб’ядналі

Жыллёва-камунальную гаспадарку раёна аб’ядналі з гарадскім “Камунальнікам”.Рэарганізацыя прадпрыемстваў адбылася ў чацвер, 21 кастрычніка. Раённая ЖКГ стала філіялам “Камунальніка”, яго ўзначальвае былы галоўны інжынер гэтага прадпрыемства Валянцін Апяцёнак. Кіраўніком “Камунальніка” застаўся Аляксей Дралоў. Былы кіраўнік раённай ЖКГ Алік Кавалевіч, па словах яго пераемніка, трапіў пад скарачэнне. Зоя ХРУЦКАЯ.
Фільм “Горад на Вяллі” Міхаіла Петуха перамог у першым рэгіянальным свяце-конкурсе аматараў краязнаўчага кіно “Гэта МОЙ Край”.16 кастрычніка ў Палацы культуры прадставілі дзесяць фільмаў працягласцю 20-25 хвілін аматары з розных гарадоў Беларусі. – Я хацеў зрабіць дзіцячае кіно, – расказвае Міхаіл Петух. – Гэта ні ў якім разе не гісторыя ў коміксах. Гэта тая самая гісторыя, але расказаная “на пальцах”,...
Да новага года дзіцячая бальніца стане перынатальным цэнтрам другога ўзроўню. Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю “РГ” загадчык дзіцячай бальніцы Уладзімір Шаёўка.– Дзіцячая бальніца будзе гатова да прыёму пацыентаў да Новага года, – сказаў Уладзімір Шаёўка, але ўдакладніў: – Калі не падвядзе надвор’е. Рамонт завяршаецца. Яе закрылі на рамонт у ліпені 2008 года. Закрылі таму, што драўляныя перакрыцці і перагародкі...

ЛЕНТА