Таццяна Касьян

Таццяна Касьян
1248 ПОСТЫ 0 КОММЕНТАРИИ
З 12 па 27 ліпеня гарачай вады не будзе ў Астраўцы, Гудагаі, Альхоўцы і Міхалішках.Пра гэта паведамляе сайт ostrovets.by.
Аварыя здарылася 11 ліпеня на трасе Мінск-Маладзечна-Нарач.Каля дзевяці гадзін вечара мінчанін 65 гадоў рухаўся у напрамку Мядзела на Renault Laguna. Мужчына адцягнуў увагу ад кіравання, з’ехаў на правую абочыну, далей у правы па руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку аварыі пацярпела 62-гадовая пасажырка, якая не была прышпіленая рамянём бяспекі. Яна шпіталізаваная. Кіроўца быў цвярозы і прышпілены рамянём бяспекі.
У сувязі з рамонтнымі работамі на газаправодзе і цеплавых сетках з 12 па 27 ліпеня ў Мядзеле не будзе гарачай вады.Пра гэта паведамляе сайт narachanka.by.
Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.  З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у...
У электрасетках паведамілі, што ў сувязі з праверкай бойлераў на шчыльнасць ў Маладзечне будуць адключаць гарачае водазабеспячэнне па наступным графіку:вул. Драздовіча, вул. Ясінскага, вул. Вольная, вул. Маркава, вул. Машэрава – з 8.00 9 ліпеня да 8.00 10 ліпеня; вул. Л. Толстога, ул. Прытыцкага, вул. Б. Хмяльніцкага, В. Гасцінец, пер. Партызанскі, вул. Партызанская – з 8.00 10 ліпеня да 8.00 11 ліпеня; вул. Б....
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 58-гадовай пенсіянеркі, якая ўдарыла нажом свайго 62-гадовага знаёмага.Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Яўген Сачак распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY: – Здарэнне адбылося вечарам 9 ліпеня ў кватэры пацярпелага. Паводле папярэдняй версіі, жанчына распівала спіртныя напоі з гаспадаром кватэры. Яны пасварыліся, і госця ўзяла ў рукі нож. Пацярпелы атрымаў нажавое раненне ў...
Прызначэнні пацвердзілі ў прыёмнай гімназіі №7 і новы дырэктар 11 школы.Вольга Вярховіч прызначаная на пасаду дырэктара гімназіі №7. У сярэдняй школе №11 новым дырэктарам стала Анжаліка Хандзецкая. Абедзве прыступілі да абавязкаў 11 ліпеня. Анжаліка Хандзецкая, дырэктар сярэдняй школы №11.
Увечары 9 ліпеня на вуліцы Маршала Лосіка ў Мінску ледзьве не адбылася трагедыя. Хлопчык выпаў з акна, яго выратавалі суседзі. Пра гэта распавёў сведка Сяргей у сваім твітары. Мама з двума дзецьмі пайшла гуляць, а пяцігадовы хлопчык застаўся дома. Мабыць, ён таксама хацеў адправіцца на прагулку. Дзіця вывалілася з акна, але паспела схапіцца за раму. Гэта заўважылі жыхары дома, яны адразу...

ЛЕНТА